wd wp Пошук:

Радастаўскі сельсавет

Ра́дастаўскі сельсавет (руск.: Радостовский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Радастава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радастаў. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Радастава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2320 чалавек[1], з іх 98,7 % — беларусы[2].

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Радастаўскі біялагічны заказнік.

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Радастаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзівінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе