wd wp Пошук:

Рагоўскае

Раго́ўскае во́зера — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 1 км на поўнач ад вёскі Варашкі.

Плошча паверхні возера 0,6[1] км². Даўжыня 1,71[1] км, найбольшая шырыня 0,59 км, даўжыня берагавой лініі 4,37 км. Найбольшая глыбіня 28,1[1] м, сярэдняя 11,1 м. Аб′ём вады ў возеры 6,68 млн м². Плошча вадазбору 99,6 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй 18—24 м, на поўначы і паўночным усходзе 9—10 м, на ўсходзе і поўдні возера 4—5 м. Берагавая лінія звілістая на ўсходзе возера. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. На ўсходзе возера берагі вышынёй да 0,2 м. Зона мелкаводдзя вузкая. Шырыня яе 5—15 м, на ўсходзе да 35—40 метраў. Дно возера пясчанае да глыбіні 2—3 м (на ўсходзе і поўначы да глыбіні 4—6 м). Да глыбіні 5—10 метраў дно выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — гліністым ілам.

Возера мезатрофнае, слабапраточнае. На поўдні ў Рагоўскае возера ўпадае рака Лукомка, на поўначы выцякае пратока ў возера Астраўкі. Надводная прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 5—35 м ад берага і да глыбіні 1,7—2 м. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3—4 м.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, сом[1], лінь, плотка, краснапёрка, рапушка[1] і іншыя віды рыб. Сустракаюцца ракі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Богдзель І. І. Рагоўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Ушацкая група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта