wd wp Пошук:

Рагнхільда Трэгагас

Рагнхільда Трэгагас (нарв.: Ragnhild Tregagås ці Tregagás) — жанчына з горада Берген. У 1324/1325 была звінавачана ў вядзьмарстве. Была асуджана да строгага посту і сямігадовае пілігрымкі ў святыя месцы па-за Нарвегіяй. Працэс супраць Рагнхільды Трэгагас - першы і адзіны вядомы працэс супраць ведзьмаў у сераднявечнай гісторыі краіны. Наступны адбыўся толькі з пачаткам палявання на ведзьмаў праз 250 гадоў ужо ў лютэранскай Нарвегіі.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жанчыны Нарвегіі
Катэгорыя·Ведзьмы
Катэгорыя·Жанчыны Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Паляванне на ведзьмаў
Катэгорыя·Памерлі ў XIV стагоддзі