wd wp Пошук:

Равучае

Раву́чаевозера ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ачоса (прыток Іпуці), за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Добруш, каля пасёлка Падравучае.

Плошча паверхні возера 0,87 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,91 км, даўжыня берагавой лініі 3,12 км. Найбольшая глыбіня возера 4 м. Плошча вадазбору 25 км².

Вышыня схілаў катлавіны возера да 2 м. Схілы спадзістыя. Дно возера выслана сапрапелем. У Равучае ўпадаюць меліярацыйныя каналы, сцёк па канале ў раку Ачоса.

Зноскі

  1. ліст карты N-35-123 Архівавана 4 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Добрушскага раёна