wd wp Пошук:

Рабунак

Напад рабаўніка на аўтамабіліста (Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія; 2003 г.)

Рабу́нак (рабаўні́цтва, грабе́ж) — адкрытае выкраданне маёмасці, учыненае без шкоды для жыцця і здароўя. З’яўляецца злачынствам супраць уласнасці. Караецца шматгадовым пазбаўленнем волі (да 15 год з канфіскацыяй маёмасці). Абцяжарвальнымі акалічнасцямі лічацца гвалт над пацярпелым, пранікненне ў жытло, памяшканне або сховішча, папярэдняя змова групы асоб, буйны памер выкрадзенай маёмасці і паўторнае ўчыненне[1].

Беларусь

У 2010 г. установы пракуратуры ўлічылі 4170 рабункаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў)[2].

Зноскі

  1. Э.І. Кузьмянкова. Грабеж // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 378. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8.
  2. Ігар Шчучэнка. Скарачаецца колькасць цяжкіх злачынстваў // Звязда : газета. — 28 студзеня 2011. — № 17 (26881). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Злачынствы супраць уласнасці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum