Рабе́ц[1] (трансліт.: Rabiec, руск.: Рабец) — пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавета.
Аднайменны пасёлак быў заснаваны ў 1920-я гады. Бацька Івана Паўлавіча Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 года, што ў Глінішчах землеўпарадкаванне не праводзілася, але — у суседніх Алексічах. Тады з сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (запісана Дуброўна) і Рабец.[5].
Пасля скасавання Юравіцкага раёна, 8 ліпеня 1931 года тэрыторыя Алексіцкага сельсавета (з Рабцом) увайшла ў склад Хойніцкага раёна. У тым жа 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў загінулі на фронце.
З 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. Згодна з перапісам 1959 года ў пасёлку жылі 182 чалавекі. У складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Глінішча).
На 2021 год у Рабцу 8 гаспадарак з 14 жыхарамі[6].