wd wp Пошук:

Піхцяі

Піхцяі — былая вёска ў Суражскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзілася ў падпарадкаванні Котаўскага сельскага Савета дэпутатаў.

Гісторыя

Да вайны было 27 двароў і 105 жыхароў. Працавала пачатковая школа[1].

30 кастрычніка 1942 года ў раёне вёсак Піхцяі—Сямак нямецкімі войскамі быў збіты самалёт 133-га знішчальнага палка 266-й штурмавой авіядывізіі, якім кіраваў намеснік камандзіра авіяэскадрыллі Юрый Цімафеевіч Кулеш (пахаваны на могілках былой вёскі)[2].

14 студзеня 1943 года, падчас антыпартызанскай аперацыі, нямецкія карныя атрады загадалі жыхарам вёскі ісці да Котава, на падставе таго што іх выклікае камендант. Былі растраляны каля мясцовай бібліятэкі[3].

Зноскі

  1. История учреждения(руск.)  (недаступная спасылка). ГУО «Вымнянская детский сад—базовая школа» (28 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 20 сакавіка 2020.
  2. Дрозд, Якаў. На вясковых могілках у Віцебскім раёне магіла лётчыка-героя Юрыя Куляша — у занядбаным стане (нявызн.). Информационный портал VICEBSKREG.BY (2 студзеня 2020). Праверана 20 сакавіка 2020.
  3. Мацкевіч, В. Сястра Хатыні / В. Мацкевіч // Ленинская правда [Віцебскі раён]. — 1977. — № . — 5 апреля. — С.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна