Пі́рынская Македонія (Усходняя Македонія, або Балгарская Македонія) — вобласць на паўднёвым захадзе Балгарыі, якая ўключае горны масіў Пірын, суседнія даліны рэк Струма і Места і частку Радопскіх гор, Рылы, Славянкі, Бяласіцы, Ограждзена і Малешаўскіх гор.
Большая частка гэтай тэрыторыі размешчана на тэрыторыі цяперашняй Благоеўградскай вобласці, невялікая частка вобласці каля сяла Баракава - у Кюстэндзілскай вобласці.
Вобласць Пірынская Македонія ўвайшла ў склад Балгарыі пасля Першай Балканскай вайны 1912 года.
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі. Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |