Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў — прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі горада Пінск Брэсцкай вобласці.
З 1954 года друкаваным органам Савета дэпутатаў працоўных стала «Пинская правда».
У часы жнівеньскага путча ў 1991 годзе, па патрабаванні дэпутатаў ад Беларускага народнага фронта «Адраджэньне» на чале з Яўгенам Шатохіным, была склікана нечарговая сесія. У гэты час гарсавет быў падзелены на дзве дэпутацкія групы. Тая, што падтрымала путчыстаў складалася пераважна з кіраўнікоў прадпрыемстваў і мела назоў «За грамадзянскую згоду». Другая група складалася з прыхільнікаў дэмакратычных рэформ. Менавіта яны 19 жніўня сабралі патрэбную колькасць подпісаў і прымусілі старшыню гарсавета склікаць сесію 20 жніўня. На сесіі ім удалося сабраць належную колькасць галасоў для прыняцця заявы, якая асудзіла путч.