Пі́нкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Пінкавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага сельсавета[1]. 3 чэрвеня 1957 года Пінкавіцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Аснежыцкага сельсавета[2].
Утвораны зноў 24 верасня 1998 года з часткі Аснежыцкага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4593 чалавекі[4], з іх 94,5 % — беларусы[5].