wd wp Пошук:

Піліп Аляксеевіч Гупінец

Філіп Аляксеевіч Гупінец (18 кастрычніка 191016 верасня 1981) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір кулямётнага разліку 280-га стралковага палка, малодшы сяржант, поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 (18) кастрычніка 1910 года ў вёсцы Воўчын (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Беларус. Скончыў пачатковую сярэднюю школу. З 1922 года працаваў па найму ў памешчыка. У 19311933 гадах служыў у польскай арміі. У 1935 годзе за палітычную дзейнасць быў асуджаны судом буржуазнай Польшчы да 5 гадоў пазбаўлення волі. З 1939 года працаваў трактарыстам Высокаўскай машынна-трактарнай станцыі Брэсцкай вобласці.

У арміі са жніўня 1944 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1944 года. Ваяваў на 1-м Беларускім фронце.

Наводчык станковага кулямёта 280-га стралковага палка 185-й стралковай дывізіі радавы Ф. А. Гупінец разам з разлікам 26 студзеня 1945 года ў баі за населены пункт Задке падавіў 2 агнявыя кропкі і 12 праціўнікаў, забяспечыўшы прасоўванне нашай пяхоты. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, загадам № 021 па 185-й стралковай дывізіі ад 4 лютага 1945 г. узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

20 сакавіка 1945 года на подступах да ракі Одэр знішчыў 2 агнявыя кропкі і звыш 20 праціўнікаў. У ліку першых у палку выйшаў да ракі Одэр у раёне горада Штэцін. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, загадам № 017 па 47-й арміі ад 12 красавіка 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Кулямётны разлік малодшага сяржанта Ф. А. Гупінца 20 красавіка 1945 года ў вулічным баі ў горадзе Бернал падавіў 2 агнявыя кропкі, адбіў контратаку, знішчыўшы 17 праціўнікаў.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года малодшы сяржант Гупінец Філіп Аляксеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

У кастрычніку 1945 года малодшы сяржант Ф. А. Гупінец дэмабілізаваны. Вярнуўся на радзіму. Працаваў трактарыстам, старшынёй калгаса. Памёр 16 верасня 1981 года.

Узнагароджаны ардэнамі Славы 3-х ступеняў, медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Піліп Аляксеевіч Гупінец на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Филипп Алексеевич Гупинец на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка