wd wp Пошук:

Пікцкая хроніка

Пікцкая хроніка (англ.: Pictish Chronicle) — умоўная назва некалькіх дакументаў, якія з’яўляюцца адной з найкаштоўных крыніц па гісторыі старажытнай Шатландыі.

Арыгінал хронікі не захаваўся. Вядома некалькі рукапісаў, якія дайшлі да нашага часу. Найбольш поўны з іх захаваўся ў так званым манускрыпце Попелтана[1], які ўяўляе сабой кодэкс дакументаў XIV стагоддзя, якія сабраў разам Роберт Попелтан — манах кармеліцкага ордэна, абат манастыра ў Хульне (Нартумберленд). У наш час гэты манускрыпт знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі (Парыж).

«Пікцкая хроніка» змяшчае найкаштоўныя і большай часткай унікальныя звесткі па гісторыі піктаў. Дакладны час стварэння хронікі невядомы, але тое, што адзін з дакументаў, якія ўваходзяць у яе, даведзены да кіравання караля Кенета II, працягласць кіравання якога не названа, дало гісторыкам падставы выказаць здагадку, што яна была створана ў часы яго кіравання.

Самая ранняя і найбольш поўная версія «Пікцкай хронікі» (так званая версія «A») змяшчае найменшую колькасць недакладнасцей. Яна складаецца з трох частак.

Публікацыі

Хроніка ўпершыню была апублікавана ў 1867 годзе Вільямам Скінам у складзе іншых дакументаў па гісторыі Шатландыі[3]. Існуе таксама пераклад хронікі на англійскую мову, выкананы Т. Н. Уіксам[4].

Зноскі

  1. MS. COLB. BIB. IMP. PARIS, 4126
  2. На карысць гэтага сведчыць той факт, што некалькі слоў у дакуменце засталося на гэльскай мове.
  3. William Forbes Skene. Chronicles of the Picts, chronicles of the Scots, and other early memorials of Scottish history. — Edinburg: H.M. General Register House, 1867.
  4. Translation by T.H. Weeks, commentary by A. Weeks. The Pictish Chronicle (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2004. Праверана 14 верасня 2010.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гістарычныя хронікі
Катэгорыя·Гісторыя Шатландыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы