wd wp Пошук:

Пізаура дзіўная

Пізаура дзіўная (Pisaura mirabilis) — від павукоў сярэдняга памеру з сямейства Пізаўрыды (Pisauridae), мае доўгія ногі. Ён не будуе лоўную сетку, палюе на дробных членістаногіх, хапаючы іх хеліцэрамі. Самка нясе ў хеліцэрах вялікі бялёсы шарападобны кокан, затым будуе гняздо для дзіцянятаў, дзе абараняе іх. Распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі ад Турцыі і Блізкага Усходу да Кітая па тэрыторыі Расіі.

Апісанне

Стройны даўганогі павук, даўжыня цела 12-15 мм у самкі і 10-13 мм у самца. Бура-жоўты павук, зверху на галавогрудзях светла-жоўтая падоўжная палоска пасярэдзіне. Цела пакрыта кароткімі белымі валасінкамі, што надае яму аксаміцісты выгляд. Ногі доўгія, з шматлікімі шыпамі. Брушка разнастайнай афарбоўкі ад жоўтай да цёмна-карычневай, па баках жаўтлявае[1].

Спосаб жыцця

Сустракаецца на лугах з густым травяністым покрывам, у нізкіх кустах, лясных палянах, у добра асветленых месцах[1]. Раўнінны павук, падымаецца на вышыні да 900 м над узроўнем мора. Палюе днём.

Самец прыносіць самцы «вясельны падарунак»: дробную казюльку, закруціў у кокан. Пакуль самка спажывае здабычу, адбываецца спарванне. Самка адкладае 100—300 яек у шарападобны бялёсы кокан, які паўсюль носіць за сабой у хеліцэрах. Перад вылучэннем нашчадкаў яна будуе званападобнае гняздо, выгінаючы павуціннем асобныя травінкі, у якім падвешвае кокан. З часам з яек выводзяцца німфы, якіх самка доўгі час ахоўвае[2].

Распаўсюджанне

Вядомы з усіх краін Еўропы, Турцыі, Расіі, краін Блізкага Усходу, Кітая.

Марка Азербайджана (2008)

На марках

Пізаура дзіўная намалявана на адной з марак Азербайджана у серыі, прысвечанай павукам краіны.

Зноскі

  1. 1 2 Ажеганова, Н.С. (1968). Краткий определитель пауков лесной и лесостепной зоны СССР. Определители по фауне СССР, издаваемые Зоологическим институтом Академии наук СССР. 98. Л.: Наука. pp. 150. http://paukoobraznye.ru/books/item/f00/s00/z0000003/st010.shtml. Retrieved on 28 мая 2018.  (руск.)
  2. Nentwig W, Blick T, Gloor D, Hänggi A, Kropf C: Spiders of Europe. www.araneae.nmbe.ch. Version of access date. doi: 10.24436/1 Архівавана 1 лістапада 2020. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Павукападобныя Азіі
Катэгорыя·Павукападобныя Еўропы
Катэгорыя·Павукі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта