wd wp Пошук:

Піедруя

Пі́едруя (лат.: Piedruja, традыцыйная беларуская назва — Прыдру́йск) — вёска ў Краслаўскім краі Латвіі, адміністрацыйны цэнтр Піедруйскай воласці. Знаходзіцца на правым беразе ракі Заходняя Дзвіна, па якой праходзіць дзяржаўная граніца паміж Латвіяй і Беларуссю, насупраць аграгарадка Друя (Беларусь). За 292 км ад Рыгі. Насельніцтва — 118 жыхароў (2016).

Гісторыя

Заснавана Янам Сапегам не пазней 1611 года. У XIX стагоддзі было мястэчкам Дрысенскага павета Віцебскай губерні. У канцы XIX стагоддзя ў Піедруі былі праваслаўная і каталіцкая цэрквы, яўрэйская сінагога, 2 малітоўныя дамы. Паводле перапісу 1897 года — 854 жыхары, сярод іх 561 яўрэй.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Vietvārdu datubāze: Informācija par Piedruju — 2005.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Латвіі
Катэгорыя·Краслаўскі край
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных