Пігано́вічы[1] (трансліт.: Pihanovičy, руск.: Пигановичи) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Закозельскага сельсавета.
16 ліпеня 1954 года пералічана са складу Літоўскага сельсавета Драгічынскага раёна ў склад Першамайскага сельсавета Антопальскага раёна[2].
21 ліпеня 1980 года вёска перададзена з Антопальскага пассавета ў Галоўчыцкі сельсавет[3]. Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Галоўчыцкага сельсавета[4].