wd wp Пошук:

Пётр I дапытвае царэвіча Аляксея Пятровіча ў Пецяргофе

«Пётр I дапытвае царэвіча Аляксея Пятровіча ў Пецяргофе» (руск.: Пётр I допрашивает царевича Алексея Петровича в Петергофе) — карціна рускага мастака Мікалая Гэ (1831—1894), напісаная ў 1871 годзе. Яна з’яўляецца часткай збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (інв. 2630). Памер карціны — 135,7 × 173 см[1][2].

Карціна была напісана Гэ да 1-й выстаўкі Таварыства перасоўных мастацкіх выставак («перасоўнікаў»), адкрыццё якой адбылося ў Пецярбургу ў лістападзе 1871 года. У прыватнасці, актуальнасць выбранай мастаком тэмы была звязана з набліжэннем 200-гадовага юбілею Пятра I (1672—1725). Яшчэ да выстаўкі карціна была набыта ў аўтара Паўлам Траццяковым[1][3].

Мікалай Гэ напісаў некалькі аўтарскіх паўтораў карціны, адзін з якіх быў набыты Аляксандрам II — у наш час ён належыць калекцыі Дзяржаўнага Рускага музея[4].

Зноскі

  1. 1 2 Каталог ГТГ, т. 4, кн. 1, 2001, с. 206
  2. Ге Николай Николаевич — Петр I допрашивает царевича Алексея Петровича в Петергофе(нявызн.) (HTML) (недаступная спасылка). Государственная Третьяковская галерея, www.tretyakovgallery.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 2 жніўня 2015.
  3. А. Г. Верещагина, 1988, с. 52
  4. Каталог ГРМ, 1980, с. 91

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Карціны са збораў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны Мікалая Гэ
Катэгорыя·Пётр I у культуры і мастацтве
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Карціны 1871 года