wd wp Пошук:

Пётр Якаўлевіч Сяўрук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяўрук. Пётр Якаўлевіч Сяўрук (1905, Скідзель, Гродзенскі раён — 4 кастрычніка 1929, Скідзель, Гродзенскі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія

Паходзіў са шматдзетнай сям’і, якая ў часы Першай сусветнай вайны ў выніку бежанства апынулася ў расійскім Ліпецку. Тут пачаў вучобу. У 1921 годзе вярнуўся з бацькамі ў Скідзель. Актыўна ўключыўся ў работу Таварыства беларускай школы, Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Арганізаваў публічную бібліятэку ў Скідзелі, да 1928 года быў старшынёй Гродзенскай акруговай управы ТБШ. Сябраваў з паэтам М. Васільком. У 1925—1928 гадах шмат разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі і некалькі месяцаў правёў у гродзенскай турме.

Вясной 1929 года, бачачы, што левы беларускі рух канчаткова падпарадкаваўся дыктаванаму з усходу курсу, Пётр Сяўрук звярнуўся да лідараў беларускага пасольскага клуба «Змаганне» (з лідарам якога Ігнатам Дварчаніным перапісваўся) з лістом, у якім выказаў сваё бачанне тагачаснай сітуацыі. Ліст Пятра Сеўрука не быў надрукаваны. 4 кастрычніка 1929 года заўчасна памёр ад сухот.

Творчасць

Літаратурную творчасць пачаў, відаць, у 1923 годзе з апавядання «Тайна маны» (засталося ў рукапісе). Паводле сцверджання У. Калесніка, у сярэдзіне 1920-х г. друкаваў допісы, вершы, фельетоны ў віленскіх газетах пад псеўданімам Плебей, аднак гэтыя публікацыі дагэтуль не выяўленыя. Пасля смерці паэта засталіся сшыткі з рукапісамі, якія захоўвала яго малодшая сястра М. Мазалеўская. Частка з гэтых твораў была апублікавана ёй у 1986 годзе ў часопісе «Літаратура і мастацтва».

Паэзіі П. Сяўрука ўласцівыя тэмы свабоды творчага самавыяўлення («Маё»), традыцыйнага сялянскага наракання на цяжкую долю («Песня ратая-беларуса») і матывы хрысціянскай любові да людзей як галоўнага пачатку чалавечых узаемадачыненняў («Мне не страшна»). У абсягу пейзажнай лірыкі П. Сяўрук быў пад уплывам паэзіі М. Багдановіча («Агарнуліся родныя далі туманамі», «Адказ на пытанне Максіма Багдановіча»). Яго вершы надрукаваны ў часопісе «Полымя» (1986. № 10).

Творы

Зноскі

  1. Pëtr Sâŭruk // MAK

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Скідзелі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Скідзелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены БСРГ
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара