wd wp Пошук:

Пётр Якаўлевіч Грыцук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыцук. Пётр Якаўлевіч Грыцук (нар. 2 мая 1927, в. Імянін , Драгічынскі павет, Палескае ваяводства — пасля 2006) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Член КПСС з 1977 года.

Біяграфія

Пачаткавую адукацыю атрымаў у мясцовай польскамоўнай школе. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся на роднай беларускай мове, у 1941 годзе закончыў 6 класаў Імянінскай няпоўнай сярэдняй школы. Рана пачаў працаваць, дапамагаючы бацькам весці ўласную гаспадарку.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй застаўся на акупіванай тэрыторыі. Падлеткам уключыўся ў барацьбу з нямецкімі акупантамі. Займаўся зборам харчавання, аддзення і абутку для народных мсціўцаў. У 1944 годзе усталяваў сувязь з партызанамі, стаў сувязным атрада імя Жданава брыгады імя Свярдлова, даводзілася хадзіць па заданнях за 20 км ад вёскі.

З дасягненнем прызыўнога ўзросту Пётр Грыцук быў прызваны на службу ў Савецкую армію. Служыў да 1951 года, звольнены ў запас у званні сяржанта, вярнуўся на радзіму, паступіў працаваць паляводам у калгас імя Жданава (з 1959 года— «Радзіма»).

У 1956 годзе па прапанове старшыні калгаса перайшоў скотнікам на цэнтральную жывёлагадоўчую ферму, стаў займацца адкормам і вырошчваннем цялят. З першых дзён працы праявіў энергічнасць і выключную працавітасць, вялікую любоў да жывёл. Тады на ферме адсутнічала механізацыя, работы выконваліся ўручную, многія скотнікі не вытрымлівалі цяжкой фізічнай нагрузкі і сыходзілі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадукцыі жывёлагадоўлі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп и Молот».

Пётр Якаўлевіч неаднаразова ўдзельнічаў у ВДНГ СССР, быў узнагароджаны ганаровымі дыпломамі і чатырма медалямі галоўнага выставачнага камітэта. У складзе дэлегацый ён наведаў Польшчу, Венгрыю, Чэхаславакію, дзе вывучаў вопыт жывёлагадоўлі гэтых краін і дзяліўся сваімі дасягненнямі.

Абіраўся членам праўлення калгаса, дэпутатам Драгічынскага раённага і Імянінскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных (з 1977 г. — народных дэпутатаў). Узнагароджаны ардэнамі Леніна (22.03.1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (27.12.1976), медалямі.

У 1987 годзе выйшаў на заслужаны адпачынак. Імем героя названа вуліца ў Драгічыне.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Асобы