wd wp Пошук:

Пётр Шумаў

Пётр Шумаў (нар. 26 сакавіка 1872, Гродна — 25 чэрвеня 1936, Лодзь) — фотамастак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. 12 гадоў вучыўся ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Будучы гімназістам, так захапіўся ідэямі марксізму, што гэта стала важней вучобы і ў 1885 годзе ён стварыў першы гродзенскі сацыял-дэмакратычны гурток і адразу ж трапіў пад таемны нагляд паліцыі.

Пасля гімназіі накіраваўся ў Тэхналагічны Інстытут у Санкт-Пецярбург, дзе правучыўся ўсяго два гады (1892—1894). Менавіта там першы раз сутыкнуўся з сацыялістычным рухам, пачаў актыўна працаваць у гуртках, нават некаторы час перахоўваў нелегальную студэнцкую бібліятэку.

У турэмнае зняволенне ўпершыню трапіў у сваім родным горадзе, калі ў 1894 годзе далучыўся да гродзенскага рэвалюцыйнага гуртка, яму забаранілі пакідаць Гродна цягам трох гадоў. Яго арыштоўвалі восем разоў, у гродзенскай турме ён правёў чатыры гады.

У 1904 годзе ажаніўся з Кэйлай (Кацярынай) Лапінай, дачкой багатага ўладальніка гродзенскай тыпалітаграфіі Саламона Лапіна.

Прайшло ўсяго тры гады, і пасля няўдалай першай рускай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, пад рэальнай пагрозай ссылкі ў Сібір на катаргу, парваў з рэвалюцыйнай дзейнасцю і эміграваў за мяжу ў Парыж разам з сям’ёй.

Дзякуючы знаёмаму па рэвалюцыйным змаганні ў Гродне Яна Стружэцкага асвоіў модную ў той час фотасправу. У 1911 годзе адкрыў ўласную фотамайстэрню. Найважнейшым кліентам стаў знакаміты скульптар і мастак Аўгуст Радэн — адзін з творцаў і самых яскравых прадстаўнікоў імпрэсіянізма. Ад 1908 года аж да смерці А. Радэна і П. Шумаў зрабіў 149 здымкаў яго твораў і 58 прац, на якіх занатаваў вялікага француза ў розных сітуацыях.

У 1920 гадф ён эксперыментаваў са светам, прыдумваў новыя тэхналогіі фатаграфавання, адкрыў новую старонку ў гісторыі фатаграфіі. Многія лічылі за гонар зрабіць свой партрэт менавіта ў яго. У захапленні ад яго здымкаў былі Марк Шагал, Уладзімір Маякоўскі, Барыс Савінкаў, Марына Цвятаева, Альберт Эйнштэйн, Анатоль Франс.

Эканамічны крызіс 1929 года вельмі негатыўна адбіўся на працы П. Шумава. Майстар вымушаны быў зачыніць сваю майстэрню. У 1934 годзе разам з сям’ёю выехалі з Парыжа і пасяліліся ў Лодзі (Польша).

Пётр Шумаў рабіў вельмі добрыя рэпрадукцыі шэдэўраў французскага мастацтва, за што атрымаў бронзавы медаль Французскага таварыства фатографаў. У 1925 гдзе стаў залатым медалістам мастацкай выставы ў Парыжы. Найбольшым прызнаннем ягоных заслуг у рэвалюцыйнай барацьбе стала ўзнагароджанне яго Крыжам Незалежнасці.

Памёр Пётр Шумаў 25 чэрвеня 1936 года і пахаваны на евангелісцкіх могілках у Лодзі. Пасля смерці мужа Кейла Лапіна выехала ў Гродна і загінула ў гродзенскім гета падчас Другой сусветнай вайны.

Здымкі Пятра Шумава сёння захоўваюцца ў многіх музеях і рэкламных агенцтвах свету, дорага прадаюцца на аўкцыёнах антыкварыяту і цэняцца як сапраўдныя прадметы мастацтва[2].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Шумаў Пётр
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Фатографы Францыі
Катэгорыя·Фатографы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лодзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лодзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Фатографы XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў