wd wp Пошук:

Пётр Пятровіч Шэршань

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэршань. Пётр Пятровіч Шэршань (нар. 15 ліпеня 1949, вёска Навасады, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы

Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Мёрскага, Шаркаўшчынскага раёнаў).

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў слесарам Жалудоцкага рамзавода «Сельгастэхніка», галоўным аграномам калгаса «Салют», старшынёй калгаса «Пражэктар» Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Служыў ва Узброеных Сілах. Працаваў старшынёй калгаса «Пражэктар», начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі, намеснікам старшыні Лепельскага райвыканкама, старшынёй Гарадоцкага райвыканкама, першым сакратаром Браслаўскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела паліва, начальнікам вытворчага ўпраўлення па паліву Віцебскага аблвыканкама, генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства па паліву «Віцебскпаліва», генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства газавай гаспадаркі «Віцебскаблгаз».

Генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».

Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

Абіраўся дэпутатам Лепельскага раённага Савета дэпутатаў, Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў.

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і ліквідацыі наступстваў аварый.

Званні і ўзнагароды

«Ганаровы грамадзянін Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці», «Ганаровы грамадзянін Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці», «Чалавек года Віцебшчыны — 2010», Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», пяццю юбілейнымі медалямі, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Дэпутаты Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Дэпутаты Лепельскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі