wd wp Пошук:

Пётр Паўлавіч Цімашэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цімашэнка. Пётр Паўлавіч Цімашэнка (18 студзеня 1913, в. Глыбоцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці — 11 лютага 2009, Мінск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны будаўнік БССР.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 1931 годзе цесляром у саўгасе працоўнага кааператыва ў г. Гомелі. У 1932—1934 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1934 года па 1936 год працаваў на будаўніцтве Гомельскага шклозавода тэхнікам па будаўніцтву. З 1936 года па 1941 год быў спачатку прарабам ваенна-будаўнічых работ, а затым старшым інжынерам ваенна-будаўнічага аддзела Беларускай ваеннай акругі.

З 1941 года па 1946 год — на ваенным будаўніцтве ва Удмурцкай АССР на пасадзе прараба, начальніка ўчастка. У 1946—1949 гадах — старшы прараб і начальнік ПТА ўпраўлення ваенна-будаўнічых работ у г. Гомелі, у 1949—1953 гадах — намеснік, а затым начальнік ПТА будтрэста № 29 у г. Мінску. З 1953 года працаваў у г. Магілёве ўпраўляючым будтрэстамі № 78, 12, 17 «Лаўсанбуд». Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. З 1978 года — дырэктар Будаўнічай выстаўкі Дзяржбуда БССР у Мінску.

Узнагароды

Заслужаны будаўнік БССР (1962). Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў будаўніцтве Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна (1974). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 23 красавіка 1975 года[1].

Зноскі

  1. Цімашэнка Пётр Паўлавіч
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Магілёва
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня