wd wp Пошук:

Пётр Міланег

Пётр Міланег — старажытнарускі дойлід 12 ст.. Прадстаўнік Гродзенскай школы дойлідства[1]. Адзін з 4-х дойлідаў дамангольскага перыяду, чые імёны захаваліся ў пісьмовых крыніцах, параўноўваўся ў Іпацьеўскім летапісе з біблейскім дойлідам Веселіілам.

Біяграфія

Ім узведзены шэраг манументальных будынкаў у Гродне (імаверна, што Ніжняя, Барысаглебская і Прачысценская цэрквы, княжацкія палаты і мураваныя абарончыя сцены).

У канцы 12 ст. быў асабістым дойлідам кіеўскага князя Рурыка Расціславіча. Яго прозвішча зафіксавана ў Іпацьеўскім летапісе пад 1119 — аб узвядзенні ў Выдубіцкім манастыры пад Кіевам мураванай падпорнай сценкі з боку Дняпра (адначасова з’яўлялася і агляднай пляцоўкай). Паводле заказу князя Міланег пабудаваны цэрквы Св. Васіля ў Оўручы, Св. Апосталаў у Белгарадзе і Пятніцкая ў Чарнігаве.

У гэтых помніках выразна адчуваюцца традыцыі гродзенскай архітэктуры, што і дазваляе даследчыкам меркаваць пра аўтарства Міланега: у сцены ўмураваны каляровыя шліфаваныя камяні (Оўруцкая царква) і паліваныя керамічныя пліткі (Белгарадская царква), скошаныя вонкавыя вуглы (Пятніцкая царква), аналагічныя падпорныя і аглядныя сцены Выдубіцкага манастыра і на мысе Гродзенскага дзядзінца.

Памяць

На фасадзе Міхайлаўскага сабора Выдубіцкага манастыра ў Кіеве, у 1982 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка Пятру Міланегу (архітэктар Віктар Уладзіміравіч Саўчанка). Дошка выканана з граніту, над ёй — барэльефны партрэт Міланега. У Гродне яго імем названа вуліца ў прыватным сектары.

Зноскі

  1. У гэтай школе ён рашуча адыйшоў ад кіеўскай традыцыі, існавалай да 1180-х гг.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Архітэктары XII стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Гродзенская школа дойлідства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Архітэктары Кіева
Катэгорыя·Архітэктары Чарнігава