wd wp Пошук:

Пётр Мікалаевіч Шостак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шостак.

Пётр Мікалаевіч Шостак (12 ліпеня 1966, пас. Ільіч, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска (2016—2021).

Біяграфія

Нарадзіўся 12 ліпеня 1966 года ў пас. Ільіч Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі».

Працаваў электраманцёрам, інжынерам, галоўным інжынерам Петрыкаўскага райаграпрамэнергагаза; дырэктарам Петрыкаўскага аб’яднання кацельных і цеплавых сетак; намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта (2007—2008), старшынёй Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта (2008—2012).

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

У кастрычніку 2016 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Працаваў на пасадзе да 2021 года.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў і дачку.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» Архівавана 15 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старшыні Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Старшыні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»