wd wp Пошук:

Пётр Маркавіч Ляўкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляўкоў.

Пётр Маркавіч Ляўкоў (12 ліпеня 191031 сакавіка 1968) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, камандзір разліку 76-міліметровай гарматы 885-га стралковага палка 290-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га і 1-га Беларускіх франтоў, сяржант.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 ліпеня 1910 года ў вёсцы Аляксандраўка-1 Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Скончыў 3 класа. Працаваў на шахце ў горадзе Данецку.

У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 года.

Камандзір разліку 76-мм гарматы 885-га стралковага палка чырвонаармеец Пётр Ляўкоў у баях за плацдарм на рацэ Нараў 12 кастрычніка 1944 года пры прарыве абароны праціўніка ў раёне вёскі Напрукі, размешчанай у пяці кіламетрах на поўдзень ад польскага горада Ружаны, камандуючы байцамі, падавіў два кулямёта. У баі пад вёскай Калоня пры адбіцці контратакі перавышаючых сіл пяхоты і танкаў праціўніка знішчыў звыш аддзялення пяхоты.

Загадам па 290-й стралковай дывізіі ад 13 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Ляўкоў Пётр Маркавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

16 студзеня 1945 года каля вёскі Бараве, што ў 20-ці кіламетрах на поўдзень ад польскага населенага пункта Краснаселля, пры адбіцці контратакі праціўніка разлік Пятра Ляўкова ліквідаваў чатыры кулямёта з прыслугай і шмат варожых салдатаў і афіцэраў.

Загадам па 3-й арміі ад 7 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, сяржант Ляўкоў Пётр Маркавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

21 і 28 красавіка 1945 года ў раёне пятнаццаці кіламетраў на паўднёвы ўсход ад германскага горада Бонсдарф з даручанай яму гарматы камандзір разліку Пётр Ляўкоў — 885-ы стралковы полк — разбіў бронетранспарцёр, тры аўтамашыны, рассеяў звыш за ўзвод праціўнікаў, чым садзейнічаў наступленню стралковага батальёна Чырвонай Арміі. 28 красавіка 1945 года на подступах да сталіцы Германіі Пётр Ляўкоў у баі быў паранены, але не пакінуў поле бою, працягваючы кіраваць гарматным разлікам да заканчэння бою.

Прадстаўленне да ордэна Славы 1-й ступені падпісаў камандуючы 1-м Беларускім фронтам Маршал Савецкага Саюза Жукаў Г. К.[1]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі сяржант Ляўкоў Пётр Маркавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1945 годзе Ляўкоў П. М. дэмабілізаваны. Працаваў у калгасе. Жыў у горадзе Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці. Памёр 31 сакавіка 1968 года.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[1].

У Слаўгарадзе імем кавалера ордэна Славы трох ступеняў. П. М. Ляўкова названа адна з вуліц[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Пётр Маркавіч Ляўкоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Пётр Маркович Левков на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аляксандраўцы-1
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Памерлі ў Слаўгарадзе
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе