wd wp Пошук:

Пётр Маркавіч Кузюковіч

Пётр Маркавіч Кузюковіч (24 лютага 1924 г., вёска Павязынь, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фтызіяхірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў г. Мінску (1941), Мінскі медыцынскі інстытут (1950). Працаваў урачомм Свіслацкай раённай бальніцы, хірургам Ваўкавыскай раённай бальніцы (1950—1954); загадчыкам хірургічнага аддзялення Слонімскай раённай бальніцы (1954—1957); ардынатарам-хірургам Мінскай 2-й клінічнай бальніцы, 1957; загадчыкам хірургічнага аддзялення Слонімскага туберкулёзнага дыспансера, 1957—1959. З 1959 па 1960 гг. быў малодшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ туберкулёзу, загадваў там жа хірургічным аддзяленнем, 1960—1971, намеснікам дырэктара БелНДІ туберкулёзу па навуковай рабоце, 1971—1974.

Навуковая дзейнасць

У 1962 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рэзекцыя лёгкіх пры туберкулёзе». У 1969 г. абаронена доктарская дысертацыя («Хірургічнае лячэнне распаўсюджаных формаў туберкулёзу лёгкіх»). З 1974 па 1992 гг. працаваў прафесарам кафедры фтызіятрыі БелДІУУ.

Аўтар 2 манаграфій па праблемах фтызіяхірургіі, больш за 100 навуковых публікацый. Падрыхтаваў 6 кандыдатаў медыцынскіх навук. З’яўляўся членам праблемных камісій па паталогіі лёгкіх пры вучоных саветах Міністэрствам аховы здароўя БССР і СССР.

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Фтызіятры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў