wd wp Пошук:

Пётр Жылінскі

Пётр Жылінскі (1817—1887) — рымска-каталіцкі дзеяч, доктар багаслоўя.

Біяграфія

Святар ад 1842 года. Пробашч Віленскай Вастрабрамскай парафіі. Прэлат прэпазіт Віленскае кафедры, афіцыял кансісторыі. У 1866 і ў 1868—1883 гадах адміністратар Віленскай дыяцэзіі ў сувязі з ссылкай у Вятку біскупа Адама Станіслава Красінскага. Выявіў сябе як актыўнага прыхільніка русіфікацыі касцёла. Бліжэйшымі памочнікамі яму ў гэтай справе былі ксяндзы Эдвард Тупальскі, Антоній Нямекша і Фердынанд Сенчыкоўскі. У лістападзе 1869 года падчас аўдыенцыі ў Аляксандра II заявіў, што з’яўляецца сапраўдным патрыётам Расіі і гатовы ўсім ахвяраваць дзеля Айчыны і цара. У 1871 годзе даў дазвол на выданне рускамоўнага катэхізму «Рымска-каталіцкі катэхізіс пра паслухмянасць і адданасць прастолу і Айчыне нашай Расіі або тлумачэнне 4-й запаведзі Госпада, якая датычыць начальства і яго ўлады». У 1876 годзе для паскарэння русіфікацыі касцёлаў былой Мінскай дыяцэзіі падзяліў яе на два візітатарствы — Мінскае і Слуцкае на чале з Фердынандам Сенчыкоўскім і Янам Юргевічам адпаведна. Палітыка адміністратара выклікала рэзкі супраціўленне вернікаў і святароў. 23 студзеня 1878 года Жылінскі атрымаў ліст ад кардынала Кацерыні, у якім Ватыкан абвінавачваў яго ў самавольным уступленні ў кіраванне дыяцэзіяй, а таксама ў спробах пазбыцца лепшых ксяндзоў і ўвесці ў касцёл рускую мову. Рым патрабаваў ліквідацыі пасад візітатараў. Пад канец 1882 года Пётр Жылінскі выехаў у Ватыкан, дзе адрокся ад ранейшых «памылак» і атрымаў адпушчэнне грахоў.

Узнагароджаны Ордэнам святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай, Ордэнам святога Станіслава 2-й ступені з імператарскай каронай, залатым нагрудным крыжам, крыжам і медалём у гонар Крымскай вайны 1853—1856 і медалём у гонар здушэння паўстання 1863—1864 гадоў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Памерлі ў 1887 годзе
Катэгорыя·Постаці расійскага каталіцтва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1817 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты