wd wp Пошук:

Пётр Генрыхавіч Шыкшнян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыкшнян. Пётр Генрыхавіч Шыкшнян (18 студзеня 1955, в. Іванскія, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 студзеня 1955 года ў в. Іванскія Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, інжынер-гідратэхнік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў майстрам, галоўным інжынерам, начальнікам ПМК, першым намеснікам старшыні Лепельскага гарадскога выканаўчага камітэта, старшынёй Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі ўзнагародамі.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы