wd wp Пошук:

Пётр Васільевіч Румянцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Румянцаў.

Пётр Васільевіч Румянцаў (3 чэрвеня 1859, Масква15 мая 1929, Сураж) ― удзельнік I з’езда РСДРП.

Біяграфія

Дом-музей І з'езду РСДРП

Пасля гімназіі вучыўся ў Маскоўскім камерцыйным вучылішчы, затым працаваў земскім рахункаводам у Цвяры. Пазнаёміўшыся з народнічаскай літаратурай, вайшоў ў «Чорны перадзел», і стаў весці з сялянамі прапагандысцкія размовы, з-за якіх у 1882 годзе быў арыштаваны і сасланы на тры гады ў Акмолінск[1]. З 1884 года жыў у Тіфлісе, працаваў рахункаводам на будаўніцтве Тіфліска-Сухумскай чугунцы. З верасня 1895 года ў Мінску, служыў памочнікам кантралёра Кантролю Лібава-Роменскай чыгунцы[2].

У Мінску пазнаёміўся з эсерам Рыгорам Гершуні і іншымі рэвалюцыянерамі. Здымаў кватэру з 4-х пакояў ў доме на Захар’еўскай вуліцы, які належыў мяшчанцы Францішцы Ржэцкай. У адным з пакояў 1 (13) сакавіка 1898 года адбыўся I з’езд РСДРП, які стаў гістарычнай падзеяй[3]. З’езд праходзіў пад выглядам святкавання імянін жонкі Румянцава ― Вольгі Міхайлаўны[4]. У 1923 годзе, ― 25-ю гадавіну з’езда, ― ў доме адкрыты музей. Тут прымалі ў камсамол і піянеры, сустракалі значных гасцей[5].

У ліпені 1898 года сасланы ў Кіеўскую губерню, з красавіка 1901 года ў Мінску, Жлобіне. У 1905―1907 гадах намеснік старшыні Мінскай акруговай сялянскай арганізацыі пры РСДРП. Пасля 1917 года служыў кантралёрам Кантролю Заходняй чыгункі. У 1924 годзе, атрымаўшы статус персанальнага пенсіянера, пераехаў у Сураж. Памёр у 1929 годзе. На ўрачыстым адкрыцці могілкавага помніка ў 1964 годзе выступалі прадстаўнікі абкама КПСС, камсамола, працоўных калектываў[6].

Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Суражы, цягнік ТЭП60-630, прыпісаны к дэпо Мінска.

Беларускі пісьменнік-гісторык Леанід Маракоў крытычна ставіцца да афіцыйнай біяграфіі Румянцава, лічачы, што ў ёй шмат невыразнасцяў[7].

Зноскі

  1. Сіманюкаў С. М. Румянцаў Петр Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. — С. 132. — ISBN 985-11-0214-8.
  2. Румянцев Пётр Васильевич // Белорусская СССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: БелЭн, 1982. — Т. 5. — С. 541.
  3. П. А. Кошаль. История сыска в России. — Мн.: Литература, 1996. — Т. 2. — 656 с. — ISBN 985-437-144-1.
  4. Е. Гурвич. О первом съезде РСДРП // Каторга и ссылка, 1928. № 3. С. 55-56
  5. Бандарэнка Ст. 1960-е і далей(нявызн.) (недаступная спасылка). Мінск стары і новы. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2014. Праверана 28.11.2005.
  6. Русанаў Р., Сакалоў Я. Ў яго кватэры засядаў I з’езд РСДРП(нявызн.). Бранскі край (23 лютага 1985).
  7. Степаненко Ст. Тени домика у Свислочи(нявызн.). Беларусь сегодня (17 студзеня 2013).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Суражы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 15 мая
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Марксісты