Пётр Антонавіч Балыкоў (19 жніўня 1900, в. Нісімкавічы, Чачэрскі раён — 25 ліпеня 1973) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
З 1918 года ў Чырвонай Арміі, з 1928 года на савецкай і гаспадарчай рабоце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пакінуты ў тыле ворага, кіраўнік групы, са снежня 1941 года камандзір партызанскага атрада, з сакавіка 1943 года — 1-й Гомельскай партызанскай брыгады, адначасова член Чачэрскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б. З верасня 1943 года ў Беларускім штабе партызанскага руху. У 1944—1963 гадах на гаспадарчай працы ў Чачэрску. Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б у 1949—1952 гадах[1].