wd wp Пошук:

Пётр Аляксандравіч Русаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русаў. Пётр Алякса́ндравіч Ру́саў (10 ліпеня 1947, вёска Прыбар, Гомельская вобласць) — беларускі археолаг.

Біяграфія

У 1974 годзе скончыў Мінскі педінстытут. Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдніх навучальных установах у Крупскім раёне і Мінску, з 1981 года ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік, потым у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце — вядучы археолаг. Удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях: даследаваў помнікі, праводзіў раскопкі. У Мінску вывучаў драўляную забудову Сярэднявечча.

Надрукаваў шэраг артыкулаў пра вынікі археалагічных раскопак у Мінску: «Раскопкі ў Менску», «Драўляныя пабудовы Менскага замчышча», «Бытавыя пабудовы старажытнага Менска» і іншыя, а таксама выдаў кнігу «Драўляныя пабудовы Менска XIII—XVII стст.» (1992).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім раёне