wd wp Пошук:

Пётр Аляксандравіч Гарбацэвіч-Клінцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбацэвіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клінцэвіч. Пётр Аляксандравіч Гарбацэвіч-Клінцэвіч (ліпень 1903, мяст. Трабы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці — 27 лютага 1938, Менск, НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, навуковец.

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Брат Сямёна Клінцэвіча. Падчас Першай сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Скончыў сярэднюю школу. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку бальшавікоў. У 1920 годзе ўступіў у УКП(б). З 1922 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі.

П. Гарбацэвіч «Полёнізацыя Заходняй Беларусі». 1932

Пасля вяртання ў БССР навуковы супрацоўнік камісіі па Заходняй Беларусі БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Арыштаваны 31 жніўня 1933 года ў Менску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 36/29, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 25 ліпеня 1935 года. Зноў арыштаваны ў 1937 годзе. «Тройкай» НКУС 13.2.1938 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10182-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956, па другой 28.11.1956.

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра
Катэгорыя·Расстраляныя ў Беларусі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў