Пётр Аляксандравіч Була́наў (1 лістапада 1905, Віцебск — 26 студзеня 1990) — беларускі імунолаг. Доктар біялагічных навук, прафесар (1942). Член-карэспандэнт АН Казахскай ССР (1954).
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут у 1930 годзе. 3 1934 г. у Алма-Ацінскім зоаветэрынарным інстытуце, з 1961 г. у Інстытуце біялогіі АН БССР, з 1964 г. загадчык кафедры мікрабіялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1969 года ў Казахскім універсітэце. З 1973 г. навуковы кансультант Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР.
Вывучаў уласцівасці змяінага яду, вынайшаў проціядныя вакцыны і сывараткі, антыбіётык актынаміцын К. Навуковыя працы па мікробных меланінавых пігментах, бруцэлёзе буйной рагатай жывёлы, эксперыментальнай анкалогіі.