wd wp Пошук:

Пётр Абросімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абросімаў. Пётр Абросімаў — разьбяр па дрэве і цясляр канца XVII ст. (Гл. таксама: беларуская рэзь).

Магчыма, вывезены з усходніх зямель ВКЛ ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). Прылічаны да Палаты разьбярных і сталярных спраў Маскоўскага Крамля. У 1680 г. пераведзены ў Аляксандраву Слабаду, на цароў «новы пацешны двор». У 1682—1683 г. кіраваў арцеллю беларускіх разьбяроў, якая разам з арцеллю К. Міхайлава вырабляла разныя іканастасы для Новадзявочага і Данскога манастыроў у Маскве. У 1683 г. «разам са таварышы» вырабляў крэслы, ківоты, шуфляды ў харомы царыцы і вялікай княгіні Марфы Мацвееўны, ківоты да абраза «Успенне Прасвятой Багародзіцы» у харомы вялікай княгіні Кацярыны Аляксееўны. З 1684 г. вырабляў шкатулкі і падносныя сталы. У 1686 г. удзельнічаў у стварэнні разнога іканастаса царквы Пятра і Паўла ў Маскве.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Разьбяры Беларусі
Катэгорыя·Разьбяры Расіі
Катэгорыя·Асобы