wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Шуйскі

Князь Пётр Іванавіч Шуйскі (загінуў у 1564) — рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, сын Івана Васільевіча Шуйскага.

Біяграфія

У службе з 1540 года. Баярын з 1550 года. Удзельнік Казанскіх паходаў 1547—1548 гадоў. Першы ваявода перадавога палка ў лютым 1547 года, намеснік пскоўскі з 1550 года.

Першы ваявода перадавога палка ў Казанскім паходзе 1550 года. Заснавальнік Свіяжска разам з А. Б. Гарбатым. Намеснік і вялікі ваявода свіяжскі (1552—1553), намеснік казанскі (1553—1557).

Першы ваявода Вялікага палка (1558—1562) у Лівонскую вайну, ваявода Вялікага палка ў паходзе 1563 года на Полацк пад камандаваннем князя старыцкага. Намеснік полацкі з 1563 года.

У бітве пры Чашніках 26 студзеня 1564 года пацярпеў паражэнне. Страціўшы ў бітве каня, пешшу прыйшоў у суседнюю вёску. Паводле некаторых звестак, пазнаўшы ў ім маскоўскага ваяводу, сяляне абрабавалі яго, а затым утапілі ў студні. Цела рускага галоўнакамандуючага было знойдзена пераможцамі. У знак сваёй перамогі літоўскі ваявода Мікалай Радзівіл прывёз прах Шуйскага ў Вільню, дзе ён быў з ушанаваннямі пахаваны.

Сям’я

Дзеці:

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Шуйскія
Катэгорыя·Удзельнікі Лівонскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1564 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Военачальнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Баяры
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вільнюсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы
Катэгорыя·Шуйскія