wd wp Пошук:

Пячора Акладнікава

Пячора Акладнікава (Пячора ім. А. П. Акладнікава, Сібірачыхінская) — археалагічны помнік у Расіі, у гарах Алтая паўднёвай Сібіры[1]. Названая ў гонар савецкага археолага Аляксея Паўлавіча Акладнікава. Парэшткі, знойдзеныя ў пячоры, сталі доказам таго, што неандэртальцы жылі і ў Сібіры, на 2 тыс. км на ўсход далей, чым лічылася раней.

Месцазнаходжанне

Від на групу пячор (Бальшуха, Бялуха і г . д.) з Сібірачыхі

Пячора размешчана на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Сібірачыха Саланешненскага раёна Алтайскага краю, на левым беразе ракі Сібірка (прыток Ануя)[2].

Уваход у пячору размешчаны з паўднёвага боку і знаходзіцца на 14-м вышэй сучаснага ўзроўню ракі. Пячора складаецца з комплексу узаемазвязаных паражнін, скалаў, якія навісаюць, пячор і пяці галерэй.

На фатаграфіі прадстаўлена пячора Вялікая.

Вынікі даследаванняў

З 7 вылучаных у пячоры літаграфічных слаёў, 5 ўтрымлівалі каменныя вырабы сярэднепалеалітычнага віду, датаваныя радыёвугляроднымм метадам у храналагічным дыяпазоне ад 33,5 да 44,8 тыс. гадоў. У складзе калекцыі каменных вырабаў пераважаюць скрэблы розных тыпаў. У плейстацэнавых адкладах выяўленыя рэшткі выкапняў гамініідаў.

З тых часоў, як у 1938 годзе ў гарах Узбекістана, у пячоры Тэшык-Таш, быў знойдзены шкілет васьмі-дзесяцігадовага дзіцяці неандэртальца, гэтая пячора лічылася самым усходнім месцам з знойдзенымі неандертальскими косткамі. У 2007 годзе Свантэ Пяэба з групай даследчыкаў з Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі імя Макса Планка ў Лейпцыгу вывучылі ДНК з левай сцегнавай косткі неандэртальца з пячоры Тэшык-Таш, двух костак, падлетка, які жыў 30-38 тысяч гадоў таму, і дарослага, які жыў каля 24 тысяч гадоў назад, з пячоры Акладнікава. У косткі дарослага чалавека з пячоры Акладнікава неандертальская ДНК не была выяўленая, а дадзеныя астатніх узораў параўналі з раней расшыфраванымі геномам 13 еўрапейскіх неандэртальцаў. Было выяўлена падабенства мітахандрыяльнай ДНК сібірскіх і еўрапейскіх неандэртальцаў. Такім чынам, пячора Акладнікава стала самым усходнім з вядомых месцаў пражывання неандэртальцаў[3]. Акладнікаўскі неандэрталец апынуўся бліжэй да еўрапейскіх неандэртальцам, чым мязмайскі[4]. Для узораў з пячоры Акладнікава былі атрыманы радыёвугляродныя даты 24 260 ± 180 л. н., 29 990 ± 500 л. н., 34 860 ± 360 л. н. і 37 800 ± 450 л. н. Значныя разыходжанні ў выніках паказваюць на метадычныя праблемы падрыхтоўкі пробаў, да таго ж не былі праведзены даследаванні, якія ацэньваюць уплыў карбанатаў пячорных вод[5].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Peter Neal Peregrine, Melvin Ember: Encyclopedia of Prehistory: Arctic and Subarctic. Springer Verlag, Dordrecht 2001, ISBN 0-306-46256-7
  2. Пещера Окладникова (Сибирячихинская)
  3. Александр Марков. Палеогенетические данные расширили ареал неандертальцев на 2000 км на восток
  4. Dienekes’ Anthropology Blog: mtDNA of Okladnikov Neandertal
  5. Добровольская М. В., Тиунов А. В. Неандертальцы пещеры Окладникова: среда обитания и особенности питания по данным изотопного анализа // Археология, этнография и антропология Евразии. — 2013. — № 1 (53), С. 78

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Знаходкі неандэртальцаў
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта