wd wp Пошук:

Пяць кольцаў Масквы

Велагоншчыкі на Садовым кольцы (2009)

Пяць кольцаў Масквы — штогадовая шматдзённая шашэйная велагонка, якая праходзіць у Маскве ў пачатку мая. Лічыцца пераемніцай велагонкі па Садовым кольцы, якая ўпершыню прайшла ў 1920 годзе. У 1993 годзе гонка стала міжнароднай, у гэты ж час увайшла ў шматдзёнкі другой катэгорыі (клас 2.2) UCI Europe Tour[1].

Як вынікае з назвы, маршруты ўсіх этапаў гонкі ўяўляюць сабой кольцы. У розныя гады гэта былі: кольца вакол Крамля («Крамлёўскае кольца»), кольца алімпійскай трасы ў Крылацкім («Крылацкае кольца»), Садовае кольца, кольца на Вараб’ёвых гарах («Вараб’ёўскае кольца»), кольца па Лужнецкай набярэжнай («Лужнецкае кольца»).

Першы этап — пралог, індывідуальная гонка з раздзельным стартам. Астатнія этапы — групавыя гонкі з масавым стартам. Апошні этап — «Садовае кольца», традыцыйна праводзіцца 9 мая, у Дзень Перамогі.

Па аналогіі з «Тур дэ Франс» і іншымі буйнымі гонкамі, на «Пяці кольцах» уручаюцца каляровыя майкі: жоўтая — майка лідара, фіялетавая — майка самага стабільнага гоншчыка і г.д.

У 2016 годзе гонка не праводзілася. У 2017 гонка вярнулася ўжо без класічнага этапу па Садовым кольцы.

Пераможцы

Зноскі

  1. XVIII міжнародная шматдзённая велагонка «Пяць кольцаў Масквы»(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2010. Праверана 19 лістапада 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Маскве
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спаборніцтвы па веласіпедным спорце