wd wp Пошук:

Пятро Чабор

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чабор. Пятро Чабор (сапраўднае імя — Пётр Пятровіч Ільюкевіч; 24 красавіка 1954, Моўчадзь) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Моўчадзь Баранавіцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Працаваў дырэктарам Янавіцкага дому культуры, загадчыкам аўтаклуба пры аддзеле культуры Клецкага райвыканкама, настаўнікам у школах Клецкага раёна. З’яўляўся заснавальнікам і першым старшынёй Клецкага раённага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Друкаваўся ў газетах «Звязда», «Мінская праўда», «Наша слова», «Настаўніцкая газета», часопісах «Вожык», «Вясёлка», «Беларуская мова і літаратура ў школе». Аўтар вядомага артыкула «Без загадаў і адміністравання», змешчанага ў калектыўным зборніку выступленняў дэлегатаў I з’езда ТБМ.

Зараз працуе ў міжнародным фондзе «Беларускі кнігазбор».

Творы

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Асобы