wd wp Пошук:

Пярэстая качка

Tadorna tadorna

Пярэстая качка, ці пеганка (Tadorna tadorna) — буйная вадаплаўная птушка сямейства качыных, адметная характэрным апярэннем са спалучэннем белага, рудага, шэрага і чорнага колераў. У сістэматыцы займае прамежкавае становішча паміж гусямі і тыповымі качкамі, вонкавым абліччам і паводзінамі нагадваючы абедзве гэтыя групы птушак.

Апісанне

Даўжыня цела 58-71 см, размах крылаў 110—135 см. Самка крыху меншая за самца. Палавы дымарфізм слаба вызначаны — у гнездавы перыяд у самцоў з’яўляецца нарасць каля асновы чырвонай дзюбы. У самак белае кольца вакол асновы дзюбы. Дарослыя птушкі маюць чорную галаву з зялёным бляскам, за белымі грудзьмі характэрная паласа ржавага колеру. У маладых буры верх і белы ніз цела, люстэрка ржава-зялёнага колеру.

Пашырэнне

Насяляе пясчаныя або ілістыя марскія ўзбярэжжы, на поўдні таксама марскія астравы, эстуарыі, лагуны, засоленыя ўчасткі, розныя тыпы прэсных вадаёмаў у глыбі кантынентаў (асабліва азёрныя астравы), а таксама яры і абрывiстыя пагоркi паблiзу ад мораў, якiя параслi густымi кустамi або групамi дрэў.

Арэал разарваны: лакальна сустракаецца ў Еўропе, галоўным чынам на паўнёва-заходніх узбярэжжах Чорнага i Каспiйскага мораў (ліняючыя птушкі збіраюцца на Гельгаландзе, Фрызскіх а-вах, у Галандыі і Вялікабрытаніі), у Міжземнаморскім басейне, Сярэдняй Азiі, Блізкім Усходзе, Паўночнай Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі залётны від; толькi аднойчы адзначаны на гнездаванні.

Пералётны від. Месца зiмовак: Брытанскiя а-вы, Заходняя Еўропа, Мiжземнае мора, Паўднёвая Азiя.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо робіць у норах (пакінутых лісамі або барсукамі), радзей пад каранямi або ў дуплах паваленых дрэў. Адтулiна добра схаваная ў кустах або навiслымi травамi. Гнёзды ў норах на адлегласцi прыбл. 1 м ад увахода (спарадычна да 3-4 м). Знешняя частка з сухiх траў (часта з прымессю марскiх водарасцей), багатая высцiлка з пуху.

Яйкi (7-12) з тупым вузейшым канцом або з аднолькавымi канцамi, белыя. Памеры: 67,0 х 47,0 мм.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе