Пядзенік асенні (Ennomos autumnaria) — матыль з сямейства пядзенікаў.
Крылы тонкія, светла-шэрыя. На пярэдніх крылах папярочныя бурыя размытыя і хвалістыя лініі. Вонкавы край задніх крылаў цямнейшы, з размытай папярочнай перавязкай.
Насяляе бярозавыя, радзей мяшаныя лясы. На Беларусі трапляецца часта. Матылі вылятаюць у канцы верасня — кастрычніку, вусені актыўныя ў маі. Кармавыя расліны: бяроза, вярба, радзей дуб.