wd wp Пошук:

Пявозера

Пяво́зера, Пяўвозера[1] (руск.: Пяозеро, фінск.: Pääjärvi) — возера ў Расіі, на поўначы Карэліі. З 1966[2] года, разам з Тапвозерам, з’яўляецца часткай Кумскага вадасховішча, утворанага на рацэ Коўда.

Плошча паверхні складае 659 км². Даўжыня 69 км, найбольшая шырыня 31,4 км, даўжыня берагавой лініі 256 км. Найбольшая глыбіня дасягае 49 м, сярэдняя складае 14 м[2]. Плошча вадазбору 1430 км². Аб’ём вады 10,1 млн м³[2]. Празрыстасць вады вагаецца ад 4 да 6,5[2] м.

Катлавіна Пявозера ледавікова-тэктанічнага паходжання, няправільнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, падзеленая на паўночную і паўднёвую часткі звужэннем і падводнай градой. Найбольшыя глыбіні назіраюцца ў заходняй частцы возера. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі ўзвышаныя, камяністыя або пясчаныя, укрытыя лесам. Паўднёвыя і месцамі ўсходнія берагі нізкія і забалочаныя. На возеры маецца вялікая колькасць астравоў (больш за 30)[1]. Большая частка дна возера пакрытая ілам.

Замярзае Пявозера часцей за ўсё ў сярэдзіне лістапада, ускрываецца ў другой палове мая[2].

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 4 5 Пяозеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Карэліі
Катэгорыя·Басейн Белага мора
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара