wd wp Пошук:

Пэт Пітні

Карэн Патрысія (Пэт) Спурджын (англ.: Karen Patricia “Pat” Spurgin, пазней — Пітні, англ.: Pitney; нар. 10 жніўня 1965) — амерыканская спартсменка, алімпійская чэмпіёнка 1984 года ў стральбе з вінтоўкі.

Нарадзілася ў горадзе Білінгс (штат Мантана), ЗША. Цяпер пражывае ў горадзе Фэрбанкс (штат Аляска). На летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года ў Лос-Анджэлесе заваявала залаты медаль. Ва ўзросце 18 гадоў, студэнткай Дзяржаўнага Універсітэта Мюрэя (штат Кентукі), яна стала першай алімпійскай чэмпіёнкай у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод жанчын.

У якасці валанцёра Пэт Пітні амаль 20 гадоў працавала памочнікам трэнера каманды «Alaska Nanooks» з Універсітэта Аляскі ў Фэрбанксе. З 1994 года каманда ўніверсітэта 9 раз перамагла ў прэстыжных спаборніцтвах па стральбе — NCAA Rifle Championship. У горадзе Мюрэй (штат Кентукі) знаходзіцца стрэльбішча, названае ў гонар знакамітай спартсменкі Пэт Спурджын.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 21 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па стралковым спорце
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Трэнеры ЗША
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1984 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мантане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Стралкі ЗША
Катэгорыя·Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня