wd wp Пошук:

Пэтрыкіўскі роспіс

Пэтрыкіўскі роспіс альбо Пэтрыкіўка (укр.: Петриківський розпис) — украінскі дэкаратыўна-арнаментальны народны жывапіс, які сфармаваўся на Днепрапятроўшчыне ў пасёлку Пэтрыкіўка (укр.: Петриківка), адкуль і паходзіць назва гэтага віду мастацтва.

Асобныя рэчы з узорамі ў стылі пэтрыкіўскага роспісу захаваліся яшчэ з 18 стагоддзя. Аднак у сучасным разуменні гэты кірунак сфармаваўся ў канцы 19 стагоддзя — пачатку 20 стагоддзя. Паходжанне пэтрыкіўскага роспісу звязваюць з казацтвам і засяленнем Днепрапятроўшчыны выхадцамі з Палтаўшчыны, Слабажаншчыны і Падолля ў 18 стагоддзі і ў першай палове 19 стагоддзя. Аднак невядома, дзе і калі менавіта развіліся традыцыі, якія ляглі ў аснову гэтага кірунку жывапісу.

Пэтрыкіўскі роспіс — не толькі народнае мастацтва, які захоўвае традыцыі аздаблення ўкраінскага жылля, але і сучасны жывапіс, які развіваецца і набывае новыя рысы.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Народныя мастацкія промыслы
Катэгорыя·Шэдэўры вуснай i нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Катэгорыя·Мастацтва Украіны