wd wp Пошук:

Пылва

Пылва - (старое напісанне Пыльва; эст.: Põlva) - горад на ўсходзе Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павета Пылва.

Размешчаны ля мяжы з Расіяй. Асноўнае насельніцтва эстонцы і рускія.

Гісторыя

Першая згадка пра паселішча на месцы горада датуецца 1452 годам. Назва паходзіць ад эстонскага слова каленка (па-эстонску: põlv), аднак цалкам яго паходжанне з’яўляецца не ясным. Мясцовая легенда згадвае, што на гэтым месцы ў касцёле Святой Марыі была змешчана дзяўчына, яна трымалася на каленках, каб выгнаць з яе д’ябла. Гэта па агульным меркаванні, з гэтае нагоды і быў названы горад.

Пылва знаходзілася на старым вайскоым шляху ў сярэдняе паміж Паўночнай і Паўднёвай Лівоніяй. Прыкладна ў 1240 годзе, неўзабаве пасля хрысціянізацыі Эстоніі, бернардзінскія манахі пабудавалі тут царкву, прысвечаную Дзеве Марыі. Царква была падпарадкавана Дэрпцкаму епіскапству. У XVI стагоддзі горад быў далучаны да Рускай дзяржавы. У 1582 годзе горад быў уключаны як частка паўднёвай Эстоніі пад суверэнітэтам Рэчы Паспалітай, а пазней увайшоў у склад Швецыі. У 1721 годзе паводле Ніштацкай дамовы Эстонія і Лівонія адышлі Расійскай імперыі.

Толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе ў горадзе адбыўся нацыянальны ўздым.

Палітычнае ўладкаванне

Савет горада складаецца з 17 членаў, якія былі абраны мясцовымі выбарамі. Урад складаецца складаецца з пяці членаў.

Адукацыя

Пылва мае тры школы.

Спасылкі

  1. Haldus- ja asustusjaotusLand Board. Праверана 21 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных