wd wp Пошук:

Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт

Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (руск.: Псковский государственный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Пскове.

Створаны ў 2010 годзе шляхам зліцця дзвюх вышэйшых навучальных устаноў (Пскоўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя С. М. Кірава, Пскоўскі дзяржаўны політэхнічны інстытут) і трох сярэдніх прафесійных навучальных устаноў (Пскоўскі індустрыяльны тэхнікум, Пскоўскі каледж будаўніцтва і эканомікі і Велікалуцкі будаўнічы каледж).

У красавіку 2017 года стаў адным з рэгіянальных апорных універсітэтаў.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты Расіі
Катэгорыя·2010 год у Расіі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Пскова
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2010 годзе