Псалом 71 (72 паводле масарэцкай нумарацыі) адносіцца да ліку месіянскіх псалмоў, якія ў хрысціянстве ўспрымаюцца як правобразныя ці прарочыя ў адносінах да Ісуса Хрыста і некаторых евангельскіх падзей, якія адбыліся праз сотні і нават тысячу гадоў пазней часу напісання. Аўтарства прыпісваецца Давіду. Асноўная тэма гэтага псалма — слава і веліч Месіянскага царства.
Псалом | Псалтыр[1] | Спасылка | Новы Запавет | Спасылка |
---|---|---|---|---|
71 | і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму; | (Пс. 71:11) | Выратаваныя народы будуць хадзіць у сьвятле ягоным, і цары зямныя прынясуць у яго славу і гонар свой | (Адкр. 21:24) |
Кніга псальмаў у перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
71 псалом у перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
Катызма 10 (Псалмы 70-76) у перакладзе Аляксандра Надсана
Кафісма 10 у перакладзе Міхаіла Астапчыка
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Псалом 71