wd wp Пошук:

Прэсіян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Прэсіян. Прэсіян (балг.: Пресиян; памёр у 852) — хан Балгарыі з 836 па 852 год, сын Звініцы, старэйшага брата хана Маламіра.

Біяграфія

Балгарская дзяржава пры хане Прэсіяне (да 893 года)

Прэсіян атрымаў у спадчыну прастол Балгарыі пасля смерці свайго дзядзькі Маламіра ў 836 годзе.

У 837 годзе смаляне (славянскае племя ў Македоніі) паўсталі супраць візантыйскай улады, заключыўшы саюз з балгарскім ханам Прэсіянам. У выніку чарговай балгара-візантыйскай вайны Балгарыя набыла Македонію і Паўднёвую Албанію, атрымаўшы выхад да Эгейскага і Адрыятычнага мораў. Такім чынам, ваенныя дзеянні хана Прэсіяна падзялілі Візантыю на тры адрэзаныя адна ад адной часткі: Паўночную Албанію, Эладу і суседнія тэрыторыі каля Канстанцінопаля, разам з Малой Азіяй.

У выніку паспяховых ваенных дзеянняў маркграфа Усходняй маркі Радбада, франкам у 838 годзе ўдалося аднавіць свой кантроль над Пасаўем, якое балгары захапілі пры хане Амуртагу.

У 839 годзе балгары напалі на сербаў, але пацярпелі паражэнне. Верагодна, канфлікт быў справакаваны візантыйскай дыпламатыяй.

Хан Прэсіян сканаў у 852 годзе. Новым кіраўніком Балгарыі стаў яго сын Барыс I.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 852 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Кіраўнікі Балгарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных