wd wp Пошук:

Маламір

Маламір — канасубігі (хан) Балгарыі (831836), самы малодшы сын хана Амуртага.

У Амуртага было трое сыноў — Енравота (Баян), Звініца і Маламір. Ён пазбавіў трона самага старэйшага сына — Енравоту, з-за яго хрысціянскай веры. Сярэдні сын Звініца памёр пры жыцці Амуртага. Такім чынам трон дастаўся самаму малодшаму сыну — непаўналетняму Маламіру. Фактычна краінай кіруе рэгент баіл-каўхан Ісбул[2].

Падчас кіравання Маламіра працягваюцца ганенні на хрысціян. Быў пакараны смерцю самы старэйшы сын Амуртага — Енравота, які стаў першым балгарскім мучанікам.

У 836 г. Маламір памірае і прастол пераходзіць да яго пляменніка Прэсіяна, сына Звініцы.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. Васільеўская варага-руская і варага-англійская дружына ў Канстанцінопалі XI і XII стагоддзяў (74 з 177)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 836 годзе
Катэгорыя·Цары балгарскія