wd wp Пошук:

Прыпісныя сяляне

Прыпісныя сяляне — феадальназалежнае насельніцтва Расійскай імперыі ў XVII—сярэдзіне XIX стст., якое замест аброку і падушнага падатку было абавязана працаваць на казённых і прыватных заводах і фабрыках. У канцы XVII ст. і асабліва ў XVIII ст. ўрад дзеля падтрымкі буйной прамысловасці шырока практыкаваў прыпіску (звычайна без указання тэрміну) дзяржаўных сялян да заводаў ці мануфактур на Урале і ў Сібіры.

Фармальна сяляне заставаліся ўласнасцю дзяржавы, але прадпрымальнікі эксплуатавалі і каралі іх як сваіх прыгонных. Цяжкае становішча прыпісных сялян выклікала шматлікія паўстанні і ўцёкі. З XVIII ст. ўрад спыніў прыпіску сялян да заводаў. У пачатку XIX ст. прыпісныя сяляне пад назвай «неадменных работнікаў» увайшлі ў катэгорыю пасэсійных сялян, скасаваную ў 18611863 гг. пасля сялянскай рэформы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сялянства Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Прыгоннае права
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыя Сібіры