Прылёпаўка[1] (трансліт.: Pryliopaŭka, руск.: Прилёповка) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Асінаўскага сельсавета[2]. Побач з вёскай цячэ рака Проня.
Перад вайной у вёсцы жыло 219 чалавек у 34 дварах[3].
За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск-Прылепаўка-Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[4].
У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 34 двары, забіты 1 чалавек[3].
Ля вёскі ўсталяваны мемарыял часоў Вялікай Айчыннай вайны[5].