«Прыйдзі́ і віждзь» — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1992 годзе мінскай студыяй «Тэлефільм» Дзяржтэлерадыё Рэспублікі Беларусь.[1]
Фільм пра падзеі часоў Вялікага Княства Літоўскага, калі кіраваў князь Ягайла (XIV стагоддзе). Перад намі разгортваецца трагічная гісторыя супрацьстаяння двух братоў — кіраўнікоў Літоўскага і Жамойцкага княстваў. Прага да ўлады перамагае роднасныя пачуцці і ператвараецца для кожнага з іх у глыбокую жыццёвую драму.
Акцёр | Роля |
---|---|
Віктар Тарасаў | Альгерд Альгерд |
Мікалай Кірычэнка | Ягайла Ягайла |
Аляксей Агеенка | Ягайла у дзяцінстве Ягайла |
Фама Варанецкі | Андрэй Андрэй |
Аляксей Каталаў | Андрэй у дзяцінстве Андрэй |
Аля Паплаўская | Ядвіся Ядвіся |
Юрый Паплеўка | Лівонскі Магістр Лівонскі |
Анатоль Голуб | Скіргайла Скіргайла |
Яўгенія Кульбачная | дзяўчына ў белым |
Яўген Жураўкін | Вітаўт Вітаўт |
Уладзіслаў Власаў | Кейстут Кейстут |
Генадзь Фамін | Вайдыла Вайдыла |
Вячаслаў Ясаў | Дзмітрый Дзмітрый |
Наталля Кафанава | Марыя Марыя |
Валянціна Богдан | Улляна Улляна |
Ігар Ігнатовіч | чалавек у лахманах |
Уладзімір Крайноў | стольнік |
Яраслаў Сарнацкі | Мамай Мамай |
Алег Сцепанюк, Мікалай Дашкевіч, Алег Гельман, Станіслаў Сувораў, Юрый Ліпніцкі, Алег Бараноўскі | князі |
Мецэнаты фільма: Беларускі Экзархат рускай праваслаўнай царквы, вытворчае аб’яднанне «Палімір» Наваполацка, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, «Мад’яр Віскозад’яр» (Венгрыя), Полацкая Рада БНФ.